Паважаныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у
Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Сучасныя праблемы анамастыкі»
(да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай),
якая адбудзецца 17–18 снежня 2020 года.
Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:
- тэорыя і метадалогія анамастычных даследаванняў;
- анамастыкон і нацыянальная культура;
- гарадская анімічная прастора;
- актуальныя пытанні даследавання рэгіянальных анамастыконаў;
- анімічная прастора мастацкага тэксту;
- праблемы вывучэння і стандартызацыі тапаніміі;
- праблемы даследавання і ўпарадкавання антрапаніміі;
- анамастычная тэрміналогія;
- анамастычная лексікаграфія;
- гістарычная анамастыка;
- анамастыка ў адукацыйнай прасторы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі просім да 20 сакавіка 2020 года даслаць заяўку (форма пададзена ніжэй) на электронны адрас аргкамітэта: anamastyka20@gmail.com. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.
Рабочыя мовы – усе славянскія, англійская. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі. Аргунёсак за ўдзел у канферэнцыі і публікацыю не прадугледжаны, зборнік матэрыялаў будзе прадавацца падчас рэгістрацыі.
Патрабаванні да афармлення тэкстаў будуць змешчаны ў другім інфармацыйным лісце.
Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый.
Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі просім звяртацца ў аргкамітэт:
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
вул. Сурганава, 1, корп. 2
220072, г. Мінск,
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: +375 17 284 02 74, +375 17 284 27 18, +375 17 284 15 31.
E-mail: anamastyka20@gmail.com.
Заяўка
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Сучасныя праблемы анамастыкі»
(да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай)
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Месца працы |
|
Пасада, навуковая ступень, вучонае званне |
|
Назва даклада |
|
Анатацыя (да 2000 знакаў з прабеламі) |
|
Адрас (з індэксам) |
|
Тэлефон (з кодам) |
|
Е-mail |
|
Неабходныя тэхнічныя сродкі |
|
Браніраванне гасцініцы (так / не) |
|